Мы раскрыем таямнiцу дасканаласцi

З нашымі кляямі няма патрэбы выключаць святло ў майстэрні, каб шоў паміж кромкай і матэрыялам быў нябачны. Пераканайцеся, што, дзякуючы новым колерам кляёў, вы не ўбачыце ніводнага шва нават удзень.

Ідэальнага пераходу дасягняце выкарыстаннем клею, колер якога максімальна адпавядае колеру матэрыялу і кромкi. Яшчэ адной умовай ідэальнага выніку з’яўляецца правільны выбар клею, які павінен падыходзіць для дадзенага тыпу кромкаабліцовачнага станка, наладкі, спосабу дазіравання і запатрабаваных выніковых уласцівасцей.

З чаго выбіраць? Напрыклад, з навінак, якія ўжо прысутнiчаюць на нашым складзе:

• Для самых папулярных кляёў 600.30 і 600.70 на аснове ЭВА мы дадалі ў складскую калекцыю і чорную версію, ідэальную для чорнага дэкору мэблі.
• Кляі са зніжаным утрыманнем напаўняльніка 600.70, 600.71, а таксама 1000.70 i 100.71 расшырылі нашу прапанову папулярных кляёў у патронах на аснове ЭВА. Гэтыя патроны бэжавага і белага колераў прызначаны для светлай мэблі.
• Для выдатных вынікаў паклейкі на ручных кромкаабліцовачных станках прапаноўваецца новы клей ЭВА 605.21 белага колеру.
• Празрысты ненапоўнены клей ЭВА 608.30 і напоўнены бэжавы клей 608.80 з’яўляюцца правільным рашэннем для малых і сярэдніх кромкаабліцовачных станкоў з рабочай тэмпературай 180 – 200°C i хуткасцю падачы дэталей 4-8 метраў у мiнуту.
• Мы таксама рэкамендуем новы клей для вырабу вулiчнай i пакаёвай мэблi – высока ўстойлівы дысперсійны клей ПВА Hranicoll D4. Клей прызначаны для склейвання плоскіх дэталей і мае высокую ўстойлівасць да атмасферных уплываў, ваганняў тэмпературы, а таксама высокую вільгацеўстойлівасць. Таму ён падыходзіць для клейкі вокнаў, дзвярэй, клеенага бруса, слаістых матэрыялаў і г.д

Як бачыце, мы прапануем дастаткова кляёў, якія варта апрабаваць. Выберыце з нашай калекцыi самастойна або парайцеся з гандлёвым прадстаўніком.